Вельмі скора — Сусветны дзень паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка згодна з рэзалюцыяй трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ад 15 лістапада 1999 г. Асноўнай мэтай зацверджання свята з’яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова.
З нагоды святкавання ў нашай бібліятэцы 18 сакавіка зноў будзе працаваць паэтычнае фае «Слова роднае»
Тут кожны жадаючы можа пазнаёміцца з творамі нашых знакамітых паэтаў, пачуць вершы ў выкананні Аркадзя Куляшова, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі, Максіма Танка і інш. Далучайцеся.