Жыве мова- жыве народ…

Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў.

З нагоды святкавання Дня роднай мовы ў бібліятэцы сярод вучняў 9 «Г» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 32 г.Магілева» адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы «Такія знаемыя назвы і творы, такая цудоўная родная мова». Моладзь з задавальненнем гуляла ў перакладчыкаў, разгадвала загадкі, тлумачыла фразеалагізмы, расшыфроўвала прыказкі, чытала вершы беларускіх паэтаў.
Успомнілі, канешне ж, і гістарычных асоб, якія паўплывалі на развіццё беларускай культуры і літаратуры: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, А.Куляшоў і інш.
За актыўны ўдзел у мерапрыемстве знаўцы мовы былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.
Памятайце, што мова жывая, пакуль на ёй гавораць.