Паважаныя чытачы, 2021 год у Беларусі абвешчаны Годам народнага адзінства. Згуртаванасць і згода, талерантнасць і паразуменне, павага адзін да аднаго – каштоўнасці, да якіх імкнецца кожны чалавек незалежна ад палітычных поглядаў. Дзеля таго, каб звацца грамадзянінам сваей краіны і сынам свайго народа, патрэбна ведаць гісторыка-культурную, этнаграфічна-фальклорную і духоўную спадчыну сваёй краіны, трэба глыбей пазнаваць сваю Радзіму і самога сябе.
Да вашай увагі прапануем ілюстрацыйна-кніжную выставу «Мы — беларусы». Мы, беларусы, зямля і гісторыя, жаданне жыць пад мірным небам і быць шчаслівымі аб’ядноўваюць ўсіх нас. Мы моцныя і непераможныя, калі па-сапраўднаму адзіныя!
Выстава будзе дэманстравацца на працягу года з перыядычным абнаўленнем.
Бібліятэка-філіял №9 ім.Я.Купалы (г.Магілеў, пр-т Дзямітрава, 55)