Янкава калыска

Паважаныя сябры, запрашаем 25 верасня ў 14.00  у бібліятэку на літаратурнае падарожжа «Янкава калыска»  ў прыгожы маляўнічы куток нашай рэспублікі ў вёску Вязынка, дзе знаходзіцца мемарыяльны Купалаўскі запаведнік, якому ў гэтым годзе спаўняецца семьдзесят пяць гадоў з часу  заснавання.


Вязынка – калыска паэта: тут, у адным з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны, навакольныя мясціны якія часта называюць беларускай Швейцарыяй, 7 ліпеня тысяча восемьсот восемьдзесят другога года, амаль што на свята Купалле, нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч – вядомы нам як Янка Купала.
У цэнтральным, былым жылым, доме сядзібы, у якім і нарадзіўся Янка Купала, на сённяшні дзень размяшчаецца непасрэдна музейная частка комплексу.
Экспазіцыя дадзенага музея ўключае дакументы, якія апісваюць гісторыю сям’і паэта і вёскі Вязынка. Гэтак жа ў экспазіцыі музеея маецца некалькі пакояў, у якіх маецца інтэр’ер гэтага дома на канец дзевятнаццатага стагоддзя. Гэтыя пакоі сапраўды пераносяць наведвальнікаў у атмасферу канца дзевятнаццатага стагоддзя і вельмі каларытна перадаюць дух таго часу. Менавіта ў гэтай частцы дома і жыла сям’я паэта.

г.Магілеў, пр-т Дзімітрава, 55