У бібліятэцы-філіяле № 9 імя Я. Купалы ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» адбылася інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». Школьнікі пазнаёміліся з творамі Максіма Багдановіча, Янкі Брыля, Алены Стэльмах і Анатоля Матвіенкі. У дадатак да гэтага юным удзельнікам было прапанавана праверыць свае веды па роднай мове і літаратуры, прыняўшы ўдзел у гульнях «Як сказаць па-беларуску?» и «Эмодзі». Хлопцы і дзяўчаты атрымалі шмат пазнавальнай інфармацыі і змаглі цікава правесці вольны час.







