3, 4 и 5 верасня для вучняў устаноў адукацыі «Магілёўская дзяржаўная спецыяльная школа закрытага тыпу», «Сярэдняя школа №7 г. Магілёва» і «Сярэдняя школа №39 г. Магілёва», была праведзена віктарына «Дарогай продкаў, дарогай Скарыны».
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі зробілі падарожжа ў мінулае, каб прыгадаць нашу старажытную гісторыю і тым самым паглыбіць свае веды.
Віктарына складалась з шасці раздзелаў: «Размінка», «Картографы», «Геральдысты», «Красворд», «Падарожнікі», «Фалькларысты». Выконваючы заданні, дзеці даведалісь якія гарады і мястэчкі былі сталіцамі свята – Дзень беларускага пісьменства, якія помнікі былі адкрыты пад час святкавання, пазнаёміліся з гісторыяй беларускага пісьменства, з кнігамі пра Францыска Скарыну і іншых беларускіх асветнікаў.