Бібліятэка-філіял №9 імя Янкі Купалы заўсёды знаёміць сваіх наведвальнікаў з жыццём і творчасцю нашага славутага песняра.
26 лютага, у Дзень адчынёных дзвярэй, для вучняў 5-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №41» быў праведзены літаратурны дыліжанс «Кнігі Янкі Купалы – выток святла і дабрыні».
Вучні слухалі вершы паэта, удзельнічалі ў віктарынах, пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе «Янка Купала – душа Беларусі».