Літаратурна-гульнявая праграма «Завуся я толькі Янка Купала»

23 студзеня вучні 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №32 г. Магілёва» завіталі ў бібліятэку-філіял №9 імя Янкі Купалы, каб паўдзельнічаць у гульнявой праграме «Завуся я толькі Янка Купала».
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, успомнілі яго знакамітыя творы, здзейснілі віртуальнае падарожжа па Купалаўскім мясцінам, паўдзельнічалі ў віктарыне.
Дзеці падчас мерапрыемства інсцэніравалі верш Янкі Купалы «Сыны». Удзельнічалі ў паэтычным караоке па вершах «Хлопчык і летчык», «Лістапад», «Песня і казка», разгадвалі зашыфрованыя назвы твораў Янкі Купалы.
Да мерапрыемства была аформлена выстава твораў, прысвечаных жыццю і творчасці песняра «Янка Купала – душа Беларусі». Чытанне ўрыўкаў з твораў, размова аб літаратурных героях узмацнілі цікавасць дзяцей да творчасці беларускага класіка.