30 лістапада 2024 года народнаму пісьменніку Беларусі Міхасю Ціханавічу Лынькову споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння.
З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле №9 імя Янкі Купалы прайшла літаратурная гадзіна «Аблічча часу ў творчасці Міхася Лынькова», якую наведалі вучні 8-х класаў ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1».
У ходзе мерапрыемства вучні пазнаеміліся з жыццём і творчасцю выдатнага майстра слова Міхася Лынькова, паглядзелі кіначасопіс 1962 г. «Сустрэча з народным пісьменнікам» з фондаў БГАКФФД, фрагменты мастацкага фільма «Міколка-паравоз».
Мерапрыемства суправаджалась электроннай прэзентацыяй, была аформлена кніжная выстава «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова».