Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Святло роднага слова»

Дзень беларускага пісьменства — адно з самых яркіх, важных і культурных свят. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія ўнеслі ўклад у гісторыю развіцця айчыннай культуры: пісьменства і друку.
У гонар гэтага свята ў ДУА «Сярэдняя школа № 7» г. Магілева прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Святло роднага слова» для навучэнцаў 7 «Б» класа.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з культурнай спадчынай і вядомымі асобамі, якія стаялі ля вытокаў беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Сярод іх: святая Еўфрасіння Полацкая, першадрукар Францыск Скарына, асветнік Сімяон Полацкі і іншыя.
Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення азбукі, што такое «глаголіца» і «кірыліца», прайшліся па старонках гісторыі ўзнікнення кніжнай справы Беларусі. Свае веды навучэнцы змаглі прадэманстраваць, адказваючы на пытанні віктарыны.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы паглядзелі фільм «Францыск Скарына. Чалавек свету», дзякуючы якому даведаліся пра жыццё і вялікія дасягненні самага вядомага асветніка беларускай зямлі.