Літаратурная гасцёўня «Пад купалам купалаўскіх небёс»

Купала, купалле і купал нябёс,
Куванне зязюлі ля струн лозаў ніцых…
Купала – Шлях Млечны птушыных бяроз,
Жывыя званы беларускіх крынічак.
(Ул. Карызна «Пакуль ёсць Купала»)

Колькі б ні прайшло часу, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Янка Купала – гэта выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць – адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведаннае.
21 жніўня ў бібліятэцы сабраліся самыя актыўныя чытачы, каб зноў сустрэцца з творчасцю непаўторнага мастака слова Янкі Купалы. Ніхто не застаўся раўнадушны к тэме мерапрыемства. Усе прысутныя з задавальненнем слухалі вершы Янкі Купалы і музыкальныя творы на вершы паэта, паведамленне вядучай пра жыццё і творчасць паэта. На прыканцы удзельнікі эмацыйна абмеркавалі пачутае і ўбачанае.