Інтэлектуальная гульня «Я і мая краіна»

У рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №9 падрыхтавалі і правялі інтэлектуальную гульню «Я і мая краіна» для вучняў 5 «Б» класа ДУА «Магілёўская гімназія №1» і вучняў 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 32».
У ходзе мерапрыемства бібліятэкар адзначыла наколькі Канстытуцыя РБ неабходна для усяго народа Беларусі, для далейшага развіцця краіны. Вучні, ў сваю чаргу, паказалі свае веды, выконваючы заданні па гісторыі нашага краю, этнаграфіі, абрадах і традыцыях беларусаў.