Святочная праграма «Каб любіць Беларусь нашу мілую…»

17 ВЕРАСНЯ ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

У рамках ТЫДНЯ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА «Беларусь – гэта мы!» бібліятэка-філіял №9 імя Янкі Купалы правяла святочную праграму «Каб любіць Беларусь нашу мілую…», якая адбылася ў актавай зале ўстановы адукацыі «Магілеўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» (корп №2).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены аматарскага аб’яднання «Залаты ўзрос» Алена Казарына і Галіна Аўчыннікава. Яны выканалі танцавальныя кампазіцыі «Васільковае неба», «Сінь-Васількі» і «Кацюша». Галіна Аўчыннікава прачытала таксама аўтарскі верш, прысвечаны роднай Беларусі.

Праграма суправаджалася прэзентацыяй і відэаролікамі.