У рамках патрыятычнай эстафеты «Беларуская скарбонка», прымеркаванай да Дня беларускага пісьменства, якая праходзіць у бібліятэках горада 2-3 верасня, у бібліятэцы-філіяле №9 імя Янкі Купалы адбылося мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. Чытачы бібліятэкі, навучэнцы 5-6 класаў сталі ўдзельнікамі гістарычнага падарожжа «Часоу былых i новых повязь». Дзеці атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра асветнікаў беларускага народа. Змаглі пазнаёміцца з літаратурай, якая асвятляе жыццёвы шлях гэтых сусветна прызнаных асоб. Гэта Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, падзвіжніца кніжнай справы — Святая Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі і многія іншыя. А таксама дзеці змаглі праверыць свае веды, прыняўшы актыўны ўдзел у віктарыне.
Да ўагі чытачоў у рамках марафона прадстаўлена кніжная выстава «Родная мова — крыніца празрыстая».