6 ліпеня удзельнікі святочнай праграмы «Купалаўскі дзень», дарослыя і дзеці, апынуліся ў атмасферы самага чароўнага свята, звязанага з летнім сонцастаяннем, які здаўна святкуецца на Белай Русі – Іван Купала.
На Купалле, 7 ліпеня нарадзіўся Янка Купала – народны паэт Беларусі. Свята было напоўнена каларытам жаночых вышыванак, купальскіх песень, карагодаў. Святочны настрой дапамаглі стварыць удзельнікі фальклёрнага ансамблю «Спадчына», кіраўнік Падалінская І.Г.
Удзельнікі мерапрыемства чыталі Купалавы вершы, паслухалі легенду «Калі зацвітае папаратнік», плялі вянкі- сімвал купальскага свята.