Святочная праграма «Купалаўскі дзень»

Купала, купалле і купал нябёс,
Куванне зязюлі ля струн лозаў ніцых…
Купала — Шлях Млечны птушыных бяроз,
Жывыя званы беларускіх крынічак. (Ул. Карызна, «Пакуль ёсць Купала») 

У ноч з 6 на 7 ліпеня святкуецца старажытнае свята Купалле, а 7 ліпеня ўся Беларусь святкуе дзень нараджэння выдатнага беларускага паэта, драматурга і перакладчыка – Янкі Купалы.
З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле №9 імя Янкі Купалы пройдзе святочная праграма «Купалаўскі дзень».
Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з купальскім абрадам, навучыцца плесці вянкі, а таксама прадыкламаваць любімыя вершы Янкі Купалы.

Святкуйце разам з намі!