Імя старэйшага беларускага дзіцячага пісьменніка ЯНКІ МАЎРА (ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ФЁДАРАВА) добра вядома юным чытачам.
Уся творчасць пісьменніка з’яўляецца яркім узорам самаадданага служэння свайму народу, вялікай справе выхавання юных грамадзян нашай краіны.
Яшчэ задоўга да Вялікай Айчыннай вайны палюбілі юныя чытачы пісьменніка з такім загадкавым і прывабным імем. Некалі многія аматары яго кніг былі ўпэўнены, што аўтар або чужаземец, або заўзяты падарожнік, які аб’ехаў увесь свет… Дзеянне большасці яго твораў разгортваецца ў далёкіх краінах: Інданезіі, Кітаі, на Новай Гвінеі і Цэйлоне… Так дакладна, з такім веданнем справы апісваў ён прыроду, жывёльны і раслінны свет, знешні выгляд, звычкі, лад жыцця мясцовых жыхароў. Між тым пісаў ён у Беларусі і зусім не бываў у тых мясцінах, пра якія так цікава расказваў. А быў ён настаўнікам гісторыі і геаграфіі… І дзеці палюбілі яго за цудоўныя творы, якія адкрывалі цэлы свет нязнанага, невядомага. Янка Маўр быў надзвычай цікавай і загадкавай асобай. Сёння ў чарговы беларускі чацвер у вас ёсць нагода глыбей пазнаёміцца з яго творчасцю і біяграфіяй.
Зацікавіліся?
Тады маеце магчымасць зазірнуць на выставу-прагляд, наладжаную ў гонар пісьменніка, у дзіцячым аддзеле нашай бібліятэкі. Тут можна даведацца пра жыццё і творчасць Янкі Маўра, убачыць яго кнігі.
Прыемнага ўсім адпачынку.