28 красавіка ў бібліятэцы-філіяле № 9 ім. Я.Купалы ў рамках аматарскага аб’яднання «Спадчына» адбыўся літаратурны квэст «Незвычайны востраў – Курані» па раману І.Мележа «Людзі на балоце».
Вучні 10 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 39 г.Магілёва» спаборнічалі паміж сабой і павінны былі прайсці выпрабаванні па знакамітаму твору беларускага пісьменніка, які ўваходзіць у цыкл «Палескай хронікі».
Удзельнікі паказалі добры вынік і з задавальненнем прамалі ўдзел ва ўсіх конкурсах гульні. Але спаборніцтва ёсць барацьба, у якой перамагае наймацнейшы. Каманда «Знаўцы» стала пераможцам. А ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад станоўчай энергіі і добрага настрою.