Сёння ў нас чарговы беларускі чацвер. Прапануем вашай увазе выставу-прагляд, прысвечаную 75-годдзю беларускай пісьменніцы Т.І. Красновай-Гусачэнкі. Тут прадстаўлены як кнігі для дзяцей, так і для дарослых.
Тамара Іванаўна вядомая не толькі як таленавіты пісьменнік але яшчэ і як аўтар тэксту гімна горада Віцебска, грамадскі дзеяч. Яе пяру належаць больш за 28 кніг, сярод якіх паэтычныя зборнікі, дзіцячыя кнігі, публіцыстыка
Творчасці аўтара ўласцівыя глыбокая пранікнёнасць, філасофскае асэнсаванне жыцця, грамадзянскасць.. Творы для дзяцей прывіваюць любоў і павагу да роднага краю, беларускай гісторыі і культуры.
Запрашаем усіх жадаючых і прыхільнікаў таленту вядомай пісьменніцы наведаць нашу бібліятэку.