ЖЫЦЦЁ, АДДАНАЕ НАРОДУ

3 лiстапада140 гадоў Якубу Коласу.
2022 год у нашай рэспубліцы аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Гістарычная памяць народа фармiруе маральны клімат, у якім ён жыве. Гэты год знамянальны для культурнага жыцця нашай краіны тым, што ўсё грамадства адзначае 140-годдзе з дня нараджэння выдатнага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, лінгвіста і фалькларыста, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Якуб Колас упісаў сваёй творчасцю выдатную старонку ў гісторыю беларускай літаратуры.
Яго жыццё і дзейнасць працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі, што, несумненна, з’яўляецца важнай вяхой у гістарычнай памяці нашага народа.