26 кастрычніка адбылася чарговая сустрэча ў літаратурным кафэ «Кола сяброў», якая была прысвечаная 110-годдзю Максіма Танка.
Пражыць жыццё і захаваць вернасць Радзіме, маці, каханай жанчыне, настаўнікам, сябрам, землякам ўласціва далёка не кожнаму. Максіму Танку гэта ўдалося. Што і аб чым пісаў паэт, чаму яго творчасць мае вялiкае значэнне для беларускага народа — аб гэтым і многім іншым даведаліся ўдзельнікі літаратурна-музычнай імпрэзы «Я сэрцам пісаў сваю кожную песню» і па-новаму адкрылі для сябе народнага паэта Беларусі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні, дэманстраваліся электронная прэзентацыя і гістарычны фільм «Максім Танк. Праз жыццё з любоўю», была прадстаўлена выстава-партрэт «Зорка паэта ў небясах Айчыны». Па заканчэнні удзельнікі выказалі скае меркаванні аб творчасці і асобе Максіма Танка, пагарталі яго кнігі, пажадалі больш дасканала пазнаёміцца з творамі паэта. У год гістарычнай памяці, знаёмячыся з гісторыяй жыцця і творчасці асобна ўзятай выбітнай асобы, лепш пазнаеш гісторыю сваёй краіны.