Ў гэтым годзе спаўняецца 110 гадоў з дня напісання жамчужыны беларускай літаратуры камедыі Янкі Купалы «Паўлінка».
Менавіта таму чарговы беларускі чацвер мы прысвяцілі гэтаму твору.
Мала хто ведае, што гэтай п’есы ўвогуле магло і не быць. Першапачаткова «Паўлінка» напісана як лірычны аповед пра каханне «А вербы шумелі».
Сюжэт «Паўлінкі» аўтару падказала само жыццё, а дакладней — вечарыны, дзе праз песні, танцы, жарты як мага лепш раскрывалася душа беларускага народа. Звычайныя жыхары беларускай вёскі пад пяром майстра ператварыліся ў яркія вобразы.
З нагоды 110-годдзя п’есы давайце перагартаем цікавыя старонкі гісторыі аднаго з самых лепшых твораў беларускай літаратуры.
А дапаможа вам ў гэтым наша выстава «Паўлінка»: неўміручая камедыя.