Зорка паэта ў нябёсах Айчыны

Паэт‑патрыёт, паэт‑лірык, паэт‑казачнік…
17 верасня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Максіма Танка (Яўгена Іванавіча Скурко).
Максім Танк — адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт‑бунтар, паэт‑патрыёт, паэт‑сатырык, паэт‑філосаф, паэт‑наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў. Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам.
Прапануем вашай ўвазе выставу-партрэт «Зорка паэта ў нябёсах Айчыны», якая пазнаёміць вас з творчасцю знакамітага паэта.
Выстава працуе да 30 верасня.