Літаратурная гадзіна «Славутага слова ўзорная нітка»

У рамках аматарскага аб’яднання «Спадчына» на базе ДУА «Сярэдняя школа № 39 г.Магілева» 8 верасня для навучэнцаў 10 класа атрымалася літаратурная гадзіна «Славутага слова ўзорная нітка», прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці.
Ідэя мерапрыемства – паказаць цесную сувязь беларускага друкарскага слова з яго славянскімі вытокамі і з гісторыяй беларускага народа.
Удзельнікі змаглі зрабіць літаратурнае падарожжа у глыб стагоддзяў і пазнаёміцца з асветнікамі мінулага часу. А таксама прыняць удзел у інтэрактыўнай гульне па творчай спадчыне найбуйнейшых майстроў беларускага слова і культурным традыцыям нашай Радзімы.
Мерапрыемства выклікала цікавасць у маладого пакалення і прайшло ў форме дыялога.