З 1 па 8 верасня ў чытальным зале дэманструецца кніжная выстава «Жывое і вечнае слова Скарыны» прысвечаная Дню беларускага пісьменства.
Кожны народ мае права ганарыцца сваёй культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі. У Год гістарычнай памяці неабходна нагадаць, што сярод найбольш яркіх і значных прадстаўнікоў беларускай гісторыі і культуры эпохі Адраджэння вылучаецца асоба Францыска Скарыны. Ён увайшоў у нашу гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, сэнс сваёй дзейнасці Францыск Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да здабытку агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
Выстава пазнаёміць вас з біяграфіяй вялікага першадрукара, а таксама раскажа аб узнікненні і развіцці пісьменства і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі.
Будзем рады сустрэчы з вамі!