4 жніўня 2022 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля.
Прапануем вашай увазе кніжную выставу «Трохі пра вечнае», прысвечаную жыццю і творчасці вядомага беларускага пісьменніка. Янка Брыль заўсёды пісаў пра тое, што сам перажыў, перадумаў, адчуў. Залатыя кросны душы пісьменніка «саткалі» непаўторныя вобразы яго герояў, беларускія краявіды, цяжкія ўмовы ваеннага ліхалецця. Прачытайце творы пісьменніка, бо яны непадуладны часу, яны пра тое што нас хвалявала ўчора, хвалюе сёння і будзе хваляваць заўтра, пра тое, на чым, як кажуць, свет стаіць.
Выстава будзе працаваць да 20 жніўня.