У гісторыі кожнага народа ёсць паэтычнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам.
Купала… Гэта імя даравана нам Богам, каб пра беларускі народ ведалі ва ўсім свеце. Колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей народны паэт, без якого немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.
21 і 22 чэрвеня ў бібліятэкі-філіяле № 9 ім. Янкі Купалы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю выдатнага беларускага песняра.
Удзельнікам дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г.Магілёва было прапанована літаратурна – пазнавальнае падарожжа «Сустрэча з Купалам» па жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка, а таксама чытанне яго вершаў і ўдзел у інтэрактыўнай гульне.