26 красавіка спаўняецца 36 год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
1986 год увайшоў у гісторыю развіцця нашай цывілізацыі сумнай і трагічнай датай. Такой тэхнагенна-экалагічнай катастрофы чалавецтва яшчэ не ведала.
Вырасла ўжо цэлае пакаленне, якое не застала гэтую жудасную трагедыю, але ў гэты дзень мы традыцыйна ўспамінаем пра Чарнобыль.
Бо толькі помнячы памылкі мінулага, можна спадзявацца, што не будзе іх у будучыні.
Сёння аварыі на ЧАЭС прысвечаны шматлікія фільмы, напісана мноства артыкулаў і кніг, праведзены сотні даследаванняў. Беларускія майстры слова таксама адгукнуліся на трагедыю ў Чарнобылі.
Менавіта гэтай тэме будзе прысвечана літаратурная гадзіна «Зорка Палын», якая адбудзецца 22 красавіка 2022 года ў ДУА «Сярэдняя школа №39 г. Магілёва» у рамках аматарскага аб’яднання «Спадчына».
Пачатак мерапрыемства ў 12.00.