Янкава калыска, або Як на свет радзіўся Янка

У рамках творчага праекта «ЯНКА КУПАЛА – наш гонар і нацыянальная слава» у час святкавання Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі для рабят з аздараўленчага лагера «Маленькая краіна» ДУА “Магілёўская гарадская гімназія №1” была праведзена мультымедыйная прэзентацыя “Янкава калыска, або Як на свет радзіўся Янка”.

Юныя ўдзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі паведамленне аб дзіцячых гадах Янкі Луцэвіча – будучага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, удзельнічалі ў віктарыне “Прылады працы”, разгадвалі крыжаванку і загадкі. Дзеці таксама пазнаёмілісь з кніжнай выставай “Мая КЛЮЧавая беларуская кніга”.