Жывое у́ вяках беларускае слова

Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне.
Я. Купала

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале бібліятэкі-філіяла №9 імя Янкі Купалы аформлена кніжная выстава ”Жывое у́ вяках беларускае слова».
Матэрыялы выставы дапамогуць больш дасканала пазнаць сваю родную мову праз знаемства з кнігамі вядомых беларускіх класікаў і дапаможнікамі, слоўнікамі.
Таксама запрашаем вас пазнаёміцца з выставай «Калейдаскоп беларускіх часопісаў».
Сярод разнастайнасці тэм, якія асвятляюцца ў часопісах, кожны знойдзе інфармацыю цікавую для яго. На выставе не толькі часопісы на беларускай мове, але і на рускай беларускіх выдавецтваў.
Прыемнага чытання!