Любоў да роднага слова прывіваецца праз літаратурную спадчыну кожнага народа, праз творчасць выдатных пісьменнікаў. Кожная нацыя, кожны народ выгадаваў шмат знакамітых прадстаўнікоў літаратуры. Гэтыя вялікія людзі ўнеслі вялікі ўклад у гісторыю развіцця роднай мовы. У Беларусі такімі знакавымі фігурамі па праве можна назваць — Янку Купалу і Якуба Коласа — яны нарадзіліся ў адзін год, і былі лепшымі сябрамі на працягу ўсяго жыцця. Паэты ўзнялі беларускую літаратуру, узбагацілі яе несмяротнымі творамі.
Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку пазнаёміцца з выставай, прымеркаванай да
140-гадовага юбілею двух выдатных беларускіх аўтараў — Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Прыемнага прагляду і чытання!