Літара да літары — слова. Слова да слова — народная мова!

Бібліятэка-філіял №9 імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове «Літара да літары — слова. Слова да слова — народная мова», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца ў чытальнай зале бібліятэкі 17 лютага 2022 г. з 14:30.
Пачатак рэгістрацыі: 14.00.
Далучыцца можна і ў рэжыме анлайн: Інстаграм-акаўнт 9_izmerenie (https://www.instagram.com/9_izmerenie)
Удзел у мерапрыемстве дасць магчымасць кожнаму беларусу праверыць валоданне беларускай мовай і разам справіць Свята Мовы!
Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты. Калі Вы ўдзельнічалі анлайн, трэба даслаць фота дыктоўкі на электронны адрас: mgbf9@mail.ru і атрымаць сертыфікат.
Абавязкова пазначце ў лісце звесткі пра сябе: імя, прозвішча, месца вучобы ці працы.
Будзем рады бачыць Вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства! Са Святам!