У Дзень народнага адзінства бібліятэка-філіял № 9 імя Я. Купалы добразычліва сустракала ўдзельнікаў традыцыйных КУПАЛАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ, якія прыйшлі ў чацвёрты раз і мелі назву «З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ ЖЫВЁМ».
ЧЫТАННІ былі прысвечаны Дню і Году народнага адзінства, а таксама пяцігоддзю з дня прысваення бібліятэцы імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Насычаная праграма і прыемны настрой удзельнікаў стварылі асобую атмасферу.
Цікавы вопыт работы па пулярызацыі творчасці беларускага песняра прадставілі ў межах прафесійна-творчай лабараторыі «Каб Беларусь жыла і працвітала – у народа ёсць Янка Купала» спецыялісты ДУА «Гімназія імя Янкі Купалы г. Мазыра» і ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска».
Творчую атмасферу і прыгажосць беларускага слова перадалі Члены ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – Бялова Вольга Юр’еўна, Кунцэвіч Віктар Іванавіч, удзельнікі тэатральнай студыі «У кропку!» ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1».
Удзельнікі ЧЫТАННЯЎ адзначылі цэннасць практычнага вопыту, які набылі ў час мерапрыемства.