Класік беларускай літаратуры Янка Купала пакінуў вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце.
З 21 лютага па 1 верасня 2021 года бібліятэка-філіял №9 імя Янкі Купалы запрашае ўсіх да ўдзелу ў анлайн-акцыі «Гучыць, ляціць Купалаў голас»
Каб стаць удзельнікам акцыі неабходна:
1. Змясціць у сябе на старонцы ў сацыяльнай сетцы Інстаграм пост з цытатай, радком з верша Янкі Купалы з хэштэгам #9измерение
2. Выбраць любы ўпадабаны верш Янкі Купалы і запісаць аднахвілінны відэаролік чытання гэтага верша. Дапускаецца калектыўны ўдзел у акцыі. Відэаролік трэба змясціць у сябе на старонцы ў сацыяльнай сетцы Інстаграм з хэштэгам #9измерение
Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты, самыя актыўныя — падарункі!