Узгадайце, колькі “хвілінак” апошні раз вы трымалі ў руках…беларускую кнігу Запрашаем звярнуць увагу на кнігі, што змешчаны на кніжных выставах «Промні асветніцтва» і «Беларуская кніга: вядомая і невядомая», аформленныя ў бібліятэцы з нагоды знамянальнай даты — Дня беларускага пісьменства.
Выстава «Промні асветніцтва» пазнаёміць з літаратурай, якая раскрывае гуманістычныя погляды і ідэі беларускіх асветнікаў Кірыла Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Сымона Буднага, Францыска Скарыны і іншых, якія адыгралі значную ролю ў развіцці асветніцкіх ідэалаў.
Кніжная выстава «Беларуская кніга: вядомая і невядомая» знаёміць з разнажанравай літаратурай беларускіх выдавецтваў. На выставе да вашай увагі прадстаўлены творы, якія вы захочаце абавязкова прачытаць, мы ў гэтым упэўнены!
Кніга – гэта маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет відаць Чытаючы любую кнігу, мы можам апынуцца на месцы героя, перажываць за яго, пабываць у мінулым альбо будучым. Прыемнага Вам чытання!
Выставы будуць дэманстравацца да 15 верасня