25 верасня ў бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «Спадчына», якое было прысвечана народнаму пісменніку Васілю Быкаву.
У гэтым годзе адзначаецца 95 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Менавіта яму была прысвечана літаратурная гадзіна «Я перад вамі з памяццю сваёй…». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Магілёва». Да іх увагі была прадстаўлена прэзентацыя «Народжаны быць сумленным», якая асвяціла цікавыя факты з жыцця і творчасці Васіля Быкава.
У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з буктрэйлерамі па кнігах пісьменніка «Жураўліны крык», «Альпійская балада» і «Знак бяды». Завяршылася літаратурная гадзіна аглядам кніжнай выставы «Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам».