22 мая споўнілася 60 гадоў паэту, кампазітару, публіцысту, старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Міколу Адамавічу Яцкову.
У бібліятэцы да юбілею выдатнага паэта і кампазітара арганізавана персанальная выстава “Аўтар гімна Магілёва”. Матэрыялы, якія прадстаўлены на выставе, знёмяць с багатым творчым і жыццёвым шляхам сучаснага аўтара.
Мікалай Адамавіч Яцкоў нарадзіўся ў 1959 годзе ў Магілёве. Скончыў Магілёўскае культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай, а потым Мінскі інстытут культуры.З 1981 года працуе дырэктарам Брылеўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна. Піша вершы і песні. Актыўна выступае як кампазітар-песеннік. Напісаў каля 1000 песен на вершы М. Багдановіча, В. Барадзіна, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Ю. Візбара, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, С. Дзядушкі і шмат інш. З’яўляецца аўтарам гімна горада Магілева.
Мікалай Адамавіч даўні сябар бібліятэкі, шмат разоў прымаў удзел у правядзенні бібліятэчных мерапрыемстваў, падарыў бібліятэцы некалькі сваіх выданняў, партрэт Янкі Купалы мастака І.Нязнайкіна.
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.
Выстава працуе да 31 мая.