Традыцыі беларускай кнігі, беларускай асветы працягваюцца са стагоддзя ў стагоддзе. І цудоўна, што на нашу зямлю ў розныя гістарычныя эпохі прыходзяць таленты, якімі ганарыцца наша зямля. Такой асобай у ХХ стагоддзі стаў Аркадзь Куляшоў. Менавіта яму была прысвечана гадзіна паэзіі “Талент заручаны з небам”, якая прайшла 26 лютага ў нашай бібліятэцы.
Мерапрыемства было прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння паэта. На сустрэчы прысутнічалі вучні 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Магілёва”, якія пазнаёміліся з жыццём і творчасцю нашага земляка. Асоба трэба адзначыць удзел саміх навучэнцоў, якія прачыталі вершы “Магілёўская хмарка”, “Чмель” і іншыя творы паэта.
Мерапрыемства суправаджалася паказам электроннай прэзентацыі і кліпаў на баладу А.Куляшова “Маці” і вершаў “Алеся”, “Я хаце абавязаны прапіскаю”. Да ўвагі ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава-партрэт “І вечнасць радка, як вечнасць жыцця”.