Віртуальная выстава

   

Запрашаем пазнаёміцца з матэрыяламі выставы  “Паўлінка”: літаратурная і сцэнічная слава твора”. Выстава змяшчае чатыры раздзелы: “Жамчужына таленту пісьменніка”, “Янка Купала “Паўлінка”. Неўміручая камедыя”,  “Спектакль пачынаецца з афішы”, “Паўлінка” у прасторы інтэрнэт” і напоўнена цікавай інфармацыяй пра цудоўны твор выдатнага пісьменніка. Тут чытач знойдзе звесткі аб гісторыі напісання твора, крытычны матэрыял, энцыклапедычныя даныя пра акцёраў, якія былі заняты ў пастаноўках спектакля на працягу цэлага стагоддзя.

Чытач даведаецца, як такі вобраз нарадзіўся ў славутага беларускага паэта, драматурга, публіцыста Янкі Купалы, хто стаў прататыпам свавольнай дзяўчыны, здольнай адрачыся ад бацькоў у імя кахання і светлага жыцця.

Чытайце і па новаму адкрывайце для сябе “Паўлінку”, якая і па сёняшні дзень карыстаецца нязменным поспехам у чытачоў і гледачоў.