30 студзеня 2026 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, акадэміка і ўладальніка немалой колькасці ўзнагарод Івана Пятровіча Шамякіна. Напярэдадні гэтай значнай даты ў бібліятэцы-філіяле № 9 імя Янкі Купалы прайшла літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту».
Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты з 7 «Д» класа ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1» пазнаёміліся з біяграфіяй Івана Пятровіча, даведаліся аб тым, што народны пісьменнік Беларусі адносіцца да пакалення пісьменнікаў, чыя маладосць была абпалена вайной. Магчыма, з гэтай прычыны большасць яго твораў звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, але пісьменнік звяртаецца і да гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі, да паўсядзённых праблем нядаўняга мінулага і сучаснасці. Акрамя гэтага, дзецьмі былі прагледжаны відэа пра Івана Шамякіна, у якіх больш падрабязна расказваецца пра яго сям’ю, вучобу, гады службы ў арміі. (далее…)