Юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа прысвячаецца…

Любоў да роднага слова прывіваецца праз літаратурную спадчыну кожнага народа, праз творчасць выдатных пісьменнікаў. Кожная нацыя, кожны народ выгадаваў шмат знакамітых прадстаўнікоў літаратуры. Гэтыя вялікія людзі ўнеслі вялікі ўклад у гісторыю развіцця роднай мовы. У Беларусі такімі знакавымі фігурамі па праве можна назваць — Янку Купалу і Якуба Коласа — яны нарадзіліся ў адзін год, і былі лепшымі сябрамі на працягу ўсяго жыцця. Паэты ўзнялі беларускую літаратуру, узбагацілі яе несмяротнымі творамі.
Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку пазнаёміцца ​​з выставай, прымеркаванай да
140-гадовага юбілею двух выдатных беларускіх аўтараўЯнкі Купалы і Якуба Коласа.

Прыемнага прагляду і чытання!

Международный интернет-конкурс «МОИПЕСНЯРЫ» открыт!

16 февраля 2022 года в читальном зале библиотеки-филиала №9 им. Янки Купалы дан старт международному интернет-конкурсу «МОИПЕСНЯРЫ», приуроченному к 140-летнему юбилею двух выдающихся мастеров белорусского слова Янки Купалы и Якуба Коласа.
Онлайн-встреча была приурочена еще к одному важному красивому событию – Дню родного языка. Совсем скоро – 21 февраля во всем мире будут отмечать этот праздник.
В мероприятии приняли участие не только библиотеки г.Могилёва, но и друзья, коллеги из центральной городской библиотеки им. С.А. Есенина муниципального учреждения «ЦБС г. Липецка», Восточно-Казахстанской областной детско-юношеской библиотеки.

(далее…)

Приглашаем к участию в Международном интернет- конкурсе «#МОИПЕСНЯРЫ»!

В 2022 году вся культурная белорусская общественность отмечает 140-летний юбилей выдающихся классиков национальной литературы – Янки Купалы и Якуба Коласа.
Народные поэты навеки связаны в сознаниях и сердцах белорусов. Их именами названы литературные премии, улицы, библиотеки и театры, а площади многих белорусских и зарубежных городов, украшены возведенными в честь писателей памятниками и мемориалами. Произведения Янки Купалы и Якуба Коласа знают и ценят как в Беларуси, так и далеко за ее пределами.
В связи с юбилеем писателей, а также в рамках развития межкультурного диалога между публичными библиотеками и национальными диаспорами г. Могилева (Беларусь), Санкт-Петербурга, Липецка (Россия) и Усть-Каменогорска (Казахстан) объявляется Международный творческий интернет-конкурс «#МОИПЕСНЯРЫ».
С положением международного интернет-конкурса можно ознакомиться на сайте УК «ЦСГПБ г.Могилева» https://csgpb.mogilev.by/biblioteka (баннер «Конкурс #Моипесняры»)

Жывое ў вяках беларускае слова

Дарагі сябр!
«Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Любоў да роднага слова пачынаецца яшчэ з дзяцінства. Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры. І перш за ўсё трэба ведаць свой народ, яго гісторыю!
Выстава-віншаванне “Жывое ў вяках беларускае слова” запрашае юных наведвальнікаў ў вандроўку па гісторыі і абшарах Беларусі. Кнігі, змешчаныя на выставе шчодра знаёмяць з прыгажосцю роднага краю, з яго слаўнымі продкамі, з непаўторнасцю роднай мовы.
Прыемнага чытання!

Сузор’е беларускіх юбіляраў

Паважаныя чытачы!
Прапануем вашай увазе выставу «Сузор’е беларускіх юбіляраў».
Выстава штомесяц будзе знаёміць вас з жыццем і творчасцю юбіляраў 2022 года (пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва), якія нарадзіліся ў пэўным месяцы.
Таксама выстава размешчана і на сайце бібліятэкі http://gb9.csgpb.by/belaruskiya-pismenniki-yubilyary/
Прыемнага прагляду і чытання!

Запрашаем на пляцоўку ведаў «Жывіцца тым, што прасвятляе»

У этна-тыдзень «Мода на МОВУ!», прымеркаваны да Міжнароднага Дня роднай мовы,  бібліятэка-філіял №9 імя Янкі Купалы запрашае на пляцоўку ведаў «Жывіцца тым, што прасвятляе» .
Кожны жадаючы мае магчымасць прыняць удзел у віктарынах, прайсці анкетаванне «Ці ведаеце Вы беларускіх пісьменнікаў?», даведацца аб тым, што сімвалізуе беларускі нацыянальны арнамент, пазнаеміцца з дапамогай буклета «Ведай нашых» з жыццем і творчасцю беларускіх пісьменнікаў і шмат іншага.

Слова роднае мілагучнае і пяшчотнае!

Паважаныя чытачы!
Віншуем вас з надыходзячым Міжнародным днём роднай мовы!
Жадаем вам – што б у жыцці ні здарылася і як бы ні склаўся лёс – заўсёды ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноты роднай мовы.
Запрашаем у бібліятэку пазнаеміцца з вельмі цікавай выставай «Слова роднае мілагучнае і пяшчотнае».
Выстава мае шмат раздзелаў: «Скарбы сусветнай літаратуры» (пераклады знакамітых твораў на беларускую мову); «Майстры беларускай прозы» і «Тонкі водар слова» (знаёмства з кнігамі беларускіх класікаў пісьменнікаў і паэтаў); «Песня льецца матчынай мовай» (песні на вершы беларускіх аўтараў).
Няхай мова дапамагае душы выказваць радасць, а сэрцу – гаварыць пра каханне! Прыемнага прагляду і чытання!

Запрашаем да ўдзелу ў ПРОМАакцыі «Маё слова»!

У кожнага чалавека, народа есць свая родная мова, мова на якой сказана першае ў жыцці слова, на якой мы размаўляем з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая.  У нашай мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага мастацкага слова.

Ці ведаеце вы незвычайныя беларускія словы?  Як часта вы карыстаецеся роднай мовай? Дзе вы шукаеце новыя словы для пашырэння слоўнікавага запасу?  На гэтыя пытанні мы паспрабавалі знайсці адказ.
З 15 па 20 лютага запрашаем да ўдзелу ў ПРОМАакцыі «Маё слова»!
Дзяліцеся сваімі любімымі беларускімі словамі, а мы, у сваю чаргу, прыгожа аформім вынікі вашых адказаў на сайце ўстановы і Інстаграм-акаўнце.
Сачыце за навiнамi праграмы на нашым сайце і сайце установы https://csgpb.mogilev.by/biblioteka/

Жывое у́ вяках беларускае слова

Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне.
Я. Купала

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале бібліятэкі-філіяла №9 імя Янкі Купалы аформлена кніжная выстава ”Жывое у́ вяках беларускае слова».
Матэрыялы выставы дапамогуць больш дасканала пазнаць сваю родную мову праз знаемства з кнігамі вядомых беларускіх класікаў і дапаможнікамі, слоўнікамі.
Таксама запрашаем вас пазнаёміцца з выставай «Калейдаскоп беларускіх часопісаў».
Сярод разнастайнасці тэм, якія асвятляюцца ў часопісах, кожны знойдзе інфармацыю цікавую для яго. На выставе не толькі часопісы на беларускай мове, але і на рускай беларускіх выдавецтваў.
Прыемнага чытання!

Запрашаем на адзіны этна-тыдзень «Мода на мову!»

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
З 15 па 21 лютага бібліятэкі горада запрашаюць магіляўчан прыняць удзел у АДЗІНЫМ ЭТНА-ТЫДНІ «МОДА НА МОВУ!», які пройдзе ў фармаце Оnline і Offline.
Насычаная праграмма ўключае розныя марафоны, конкурсы, LIT-пленэры, гульні, кніжныя чэленджы, тэсты і шмат іншага.
Будзьце з намі ўвесь тыдзень і адпачывайце з карысцю. Прымайце ўдзел у кніжным чэленджы «#ЧытаемУслых» і атрымлівайце сертыфікат удзельніка. Яго правілы вы знойдзіце ў афішы. Сачыце за навiнамi праграмы на сайце установы!!!
https://csgpb.mogilev.by/biblioteka/