ІІІ-я Купалаўскія чытанні «Творчасць Янкі Купалы ў лічбавую эпоху»
«Цяжка, ды і немагчыма ўявіць нас, беларусаў, без Янкі Купалы.
Ён наш буквар і энцыклапедыя, песня і сумленне»
Аляксей Пысін
27 чэрвеня ў бібліятэцы прайшлі ІІІ-я Купалаўскія чытанні «Творчасць Янкі Купалы ў лічбавую эпоху». Іх урачыста адкрыла В.У. Волкава, дырэктар установы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва».
















