11 МАЯ — адзначае 75-гадовы юбілей Раіса Баравікова
Паважаныя чытачы!
Сёння ў нас першы беларускі чацвер мая і прысвечаны ён творчасці вядомай беларускай пісьменніцы Раісы Баравіковай. Чалавек з чулай, адкрытай, шчырай душой, самабытным і своеасаблівым талентам.
Паэт, празаік, драматург, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” 11 мая адзначае свой 75-гадовы юбілей.
Паэтычныя зборнікі Раісы Баравіковай — своеасаблівая энцыклапедыя кахання, напісаная ад імя жанчыны, якую кахаюць, і ад імя той, якая кахае сама. Вобраз лірычнай гераіні мае выразную біяграфічную аснову, за ёй — радасць і перажыванні, трагедыі і расчараванні паэткі, якая выбрала складаны шлях: выказванне ўласнага стану душы, увасабленне адценняў жывога, балючага, трапяткога пачуцця.
Прапануем ўсім прыхільнікам аўтара і аматарам беларускай літаратуры наведаць выставу-прагляд, якая аформлена ў дзіцячым аддзеле нашай бібліятэкі.