Квэст-гульня «У пошуках папараць-кветкі»
Вучні 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №39 г. Магілёва» вядуць даследчую працу аб жыцці, творчасці і ўвекавечванні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У ходзе даследваванняў, іх зацікавіла пытанне, калі і чаму нашай бібліятэцы было прысвоена імя вялікага песняра беларускага народа. З гэтай мэтай 12 студзеня яны наведалі бібліятэку. Вучні не толькі атрымалі патрэбную інфармацыю, але пазнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй «Нам засталася спадчына», з інтэрактыўнымі плакатамі аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і яго бліжэйшага паплечніка Якуба Коласа. А галоўнае, вучні прынялі актыўны ўдзел у квэст-гульні «У пошуках папараць-кветкі». (далее…)