Кніжная выстава «Палітра культурнай сталіцы»
У 2024 годзе гораду Бялынічы прысвоены статус «Культурная сталіца года».
Бялынічы вельмі каларытны і насычаны культурным жыццём горад. Гэта адміністрацыйны цэнтр Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Горад размешчаны на левым беразе ракі Друць. Па пісьмовых крыніцах вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя. Славу гораду яшчэ шмат стагоддзяў таму прынёс Бялыніцкі абраз Божай Маці.
У чытальнай зале бібліятэкі-філіяла №9 імя Янкі Купалы аформлена кніжная выстава «Палітра культурнай сталіцы». (далее…)