Паважаныя сябры, карыстальнікі бібліятэкі і наведвальнікі сайта!
Запрашаем Вас прыняць удзел у акцыях, конкурсах, апытаннях, онлайн-квізах, якія праводзяцца нашай бібліятэкай!
Онлайн Квиз «Завуся я толькі – Янка Купала…»
У ricторыі кожнага народа ёсць паэтычнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўсплывае ў памяці i першым называ-ецца, калі заходзіць гаворка пра гэты народ.
Купала… Гэта імя даравана нам Богам, каб пра беларускі народ ведалі ва ўсім свеце.
Паэт быў і застаецца адной з яркіх вяршынь беларускай літаратурнай спадчыны. Цікавасць да яго асобы і творчасці застаецца стабільна высокай як у нашай краіне, так і за мяжой, як у людзей старэйшага ўзросту, так і ў моладзі.
Прапануем вам праверыць сябе на веданне жыцця і творчасці вядомага беларускага паэта, адказаўшы на наступныя пытанні:
Якое сапраўднае імя Янкі Купалы?
Correct!Wrong!
Падпісацца на гэтую беларускую газету, якая выдавалася ў Вільні, можна было ў любым паштовым аддзяленні ЗША і Еўропы. У гады Першай сусветнай вайны яе рэдактарам з’яўляўся Янка Купала і менавіта ён прыняў рашэнне аб закрыцці выдання з набліжэннем фронту.
Correct!Wrong!
Гэтага беларускага пісьменніка, ураджэнца Магілёўшчыны, без перабольшвання называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры, бо менавіта ён пераканаў маладога паэта пісаць на беларускай мове.
Correct!Wrong!
Лічыцца, што менавіта гэты жанр на 14 радкоў са складанай рыфмай – своеасаблівы тэст на паэтычнае майстэрства. Шэкспір, Гётэ, Міцкевіч, Петрарка, Багдановіч і Купала валодалі ім у дасканаласці.
Correct!Wrong!
Першыя творы паэта былі напісаны па-польску. 15 мая 1905 г. у мінскай газеце “Северо-Западный край” упершыню быў надрукаваны гэты верш Янкі Купалы, напісаны на беларускай мове, што ў той час было смелым крокам, бо мова знаходзілася пад забаронаю.
Correct!Wrong!
Выданне гэтага зборніка вершаў Янкі Купалы лічыцца самым дарагім з-за фота, размешчанага на вокладцы. Тады выпусціць кнігу з такім афармленнем каштавала немалых грошай.
Correct!Wrong!
Гэты твор Янка Купала напісаў пасля знаёмства на дачы ў Ляўках з сямігадовым хлопчыкам, які распавёў паэту, што марыць стаць пілотам. Верш перакладзены на розныя мовы. Менавіта яго чытаў першага верасня, калі паступіў у першы клас, маленькі Юра Гагарын.
Correct!Wrong!
Янка Купала быў не толькі паэтам, але і драматургам. Заснавальнікі беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі і Фларыян Ждановіч увесь час прасілі яго напісаць нешта для тэатра. Так у 1912 г. з’явілася гэтая першая камедыя Янкі Купалы. Менавіта яна з 1944 г. з’яўляецца візітнай карткай тэатра, які носіць імя паэта.
Correct!Wrong!
Узгадайце назву першага зборніка Янкі Купалы, які выражаў нацыянальны ўздым тагачаснага грамадства і двойчы канфіскоўваўся царскімі ўладамі. З нагоды выхаду кнігі літаратурны крытык У. Самойла пісаў пра яе аўтара: “Сонца жывой, сапраўднай паэзіі заглянула ў ваконца цёмнай, беднай, але вялікай хаты беларускага народа!”
Correct!Wrong!
Гэты верш Янкі Купалы ўваходзіць у школьную праграму і перакладзены на 82 мовы свету. Упершыню ён быў апублікаваны ў зборніку “Жалейка”, адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай нацыі і доўгі час быў неафіцыйным гімнам беларусаў.
Correct!Wrong!
У 1973 г. у гэтай краіне паставілі адразу чатыры помнікі-бюсты – як сімвалічны жэст яднання чатырох народаў. Акрамя Янкі Купалы тут увекавечаны класік украінскай літаратуры Тарас Шаўчэнка, рускай – Аляксандр Пушкін і нацыянальны паэт гэтай краіны.
Correct!Wrong!
Пасля смерці бацькі ў 1902 г. Янку Купалу, каб пракарміць сям’ю, давялося на працягу шасці гадоў працаваць арандатарам, прыказчыкам, чорнарабочым, памочнікам вінакура на броварах. У верасні 1908 г. Купала пераязджае ў Вільню, дзе працуе ў рэдакцыі “Нашай нівы”, а таксама яшчэ на адной пасадзе. Якой?
Correct!Wrong!
Выбар псеўданіма паэт звязаў са святам Купалле, пошукам чароўнай кветкі шчасця, што для яго стала ўвасабленнем пошуку лепшай долі для народа. Рэдактар першага зборніка памылкова напісаў псеўданім аўтара як Янка Купала. З таго часу менавіта ў такой форме паэт пачаў карыстацца псеўданімам. А які псеўданім быў у яго першапачаткова?
Correct!Wrong!
10 чэрвеня 1925 г. Савет Народных Камісараў БССР прысвоіў Янку Купалу – першаму з беларускіх пісьменнікаў – гэтае ганаровае званне, а таксама пастанавіў прызначыць яму пажыццёвую пенсію і вызваліць ад пасад, якія той займаў, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для творчай працы.
Correct!Wrong!
Аб якой вялікай падзеі ў жыцці беларускага народа, якая адбылася ў 1919 г., Янка Купала напісаў радкі: Беларусь на куце Ў хаце сваёй села?
Correct!Wrong!
Якому беларускаму празаіку і публіцысту – свайму блізкаму другу – Янка Купала прысвяціў паэму “Курган”, а Максім Багдановіч – свой адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў “Вянок”?
Correct!Wrong!
Музай паэта, надзейнай апорай і падтрымкай, а таксама стваральнікам і першым дырэктарам музея Янкі Купалы была яго жонка – Уладзіслава Станкевіч. Вядома, што яе маці – Эмілія, францужанка, вучыла французскай мове знакамітага рэвалюцыянера Фелікса Дзяржынскага. А з роду якога знакамітага французскага мастака-імпрэсіяніста яна была?
Correct!Wrong!
Янка Купала быў сапраўдным дэндзі. Ён насіў элегантныя класічныя касцюмы, заўсёды быў пры гальштуку і з гэтым модным аксэсуарам, які, на думку паэта, надае стылю дадатковую вытанчанасць.
Correct!Wrong!
Янка Купала ніколі не меў вадзіцельскіх правоў, затое валодаў унікальнай машынай – адзінай гэтай маркі на тэрыторыі Беларусі ў той час. Трафейны аўтамабіль савецкая ўлада падарыла народнаму паэту Беларусі № 1 у 1939 г. Менавіта на ім класік з’ехаў з палаючага Мінска, дабраўся да Масквы, а затым і да тылавой Казані.
Correct!Wrong!
Першая іх сустрэча, якая паклала пачатак сяброўству, адбылася ў жніўні 1912 г. на хутары Смольня, каля в. Мікалаеўшчына (Мінская вобласць), – Купала спецыяльна прыехаў пазнаёміцца з ім. Трыццаць гадоў яны ведалі адзін аднаго. Дружылі. Сварыліся толькі гуляючы ў шахматы.
Correct!Wrong!
Гэты верш Янкі Купалы ўвайшоў не толькі ў гісторыю літаратуры, але і ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. У ваенны час ён шмат разоў перадрукоўваўся як брашура, размнажаўся як плакат, скідываўся над беларускімі лясамі як лістоўка. Радкамі верша радыёстанцыя “Савецкая Беларусь” пачынала і заканчвала ў ваенны час сваё вяшчанне.
Correct!Wrong!
Па матывах паэмы Я. Купалы “Магіла льва” ў 1971 г. кінастудыяй “Беларусьфільм” быў зняты аднайменны мастацкі фільм. У аснове сюжэту – легенда пра ўзнікненне г. Магілёва, таму асноўныя здымкі адбываліся на Магілёўшчыне, у раёне гэтага старадаўняга горада.
Correct!Wrong!
Які духаўздымны купалаўскі верш журы конкурсу на стварэнне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у 1994 г. рэкамендавала ў якасці тэксталагічнай асновы гімна беларускай дзяржавы?
Correct!Wrong!
Якая п’еса Янкі Купалы, напісаная ў 1922 г., на працягу многіх гадоў фактычна была забаронена і толькі ў 1988 г. яе надрукаваў часопіс “Полымя”, а ў 1990 г. паставіў тэатр імя Я. Купалы?
Correct!Wrong!
Онлайн-Quiz «Завуся я толькі – Янка Купала…»
Попробуй ещё раз!
К сожалению, ты не ответили правильно ни на один вопрос!
В следующий раз повезёт!
У тебя не очень хороший результат, но в следующий раз всё получится!